Уроцлаў: Ланцуг салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

28 лістапада ўроцлаўскія беларусы правялі кампанію салідарнасці з палітвязнямі. Не перашкодзіла нават неспрыяльнае надвор’е.

Падчас акцыі людзі стаялі ў ланцугу, трымаючы на ​​вяроўцы партрэты палітвязьняў.

Цяпер праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызнаюць такімі 888 чалавек. Хаця зняволеных значна больш.

Мэтай акцыі было нагадаць людзям пра рэпрэсіі ў Беларусі, праблема якіх адышла на другі план ва ўмовах міграцыйнага крызісу на мяжы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)