Беларускі ХАБ быў афіцыйна адкрыты ў Варшаве

27 лістапада ўрачыста адкрыўся новае месца ў Варшаве, звязанае з Беларусю – Беларускі ХАБ. Ён знаходзіцца па адрасе Plac Konstytucji 6.

У памяшканні HUB ужо дзейнічаюць курсы беларускай мовы «Мова Нанова», рэпетыцыі праводзяць тэатр «TuT» і «Warsaw Freedom Ocrhestra», ідуць паказы мастацкага праекта «Рэвалюцыя».

Пра адкрыццё хаба распавялі Аляксандр Лапко і яго паплечнікі, прысутнічаў кіраўнік НАК Павел Латушка і іншыя. Зайгралі Warsaw Freedom Ocrhestra і дудары з Lita Tyler. Напрыканцы прагучала песня Віктара Віктара Цоя – Перамен.

Сімвалічна, што ў 1989 годзе на гэтым месцы, на месцы былой кавярні «Нясподзянка», знаходзіўся Варшаўскі грамадзянскі камітэт — выбарчы штаб «Салідарнасці» на часткова свабодных выбарах 1989 года.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)