Як паведамляе партал znadniemna.pl, стан здароўя Анжалікі Борыс значна пагоршыўся. Старшыня Саюза палякаў утрымліваецца ў нечалавечых умовах у следчай турме № 8 у Жодзіне.

З крыніц znadniemna.pl, якія партал не можа раскрыць з меркаванняў бяспекі, вынікае, што старшыня СПБ выглядае вельмі дрэнна і мае патрэбу ў неадкладнай медыцынскай дапамозе, перш за ўсё, каб выключыць або пацвердзіць, ці ёсць у лідара польскай меншасці запушчанае захворванне.

Без такіх даследаванняў немагчыма сказаць, што гэта за хвароба.

Публiкуем зварот рэдакцыі СМІ Саюза палякаў:

Як блізкія паплечнікі Анжалікі Борыс, якія непакояцца пагаршэннем здароўя нашай калегі, мы звяртаемся да ўплывовых людзей са свету палітыкі, бізнэсу і ўсіх людзей добрай волі, якія маюць магчымасць звязацца з асобамі, якія прымаюць рашэнні ў органах улады Рэспублікi Беларусь выкарыстаць свае кантакты і прыняць неадкладныя меры, каб аказаць Анжаліцы Борыс неабходную прафесійную медыцынскую дапамогу!

Будзем салідарныя з лідарам польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі не толькі на словах, але і на справе!

Варта падкрэсліць, што палітвязняў у Беларусі часта катуюць і ўтрымліваюць у нечалавечых умовах, а ў многіх выпадках ім нават не аказваецца медыцынская дапамога.

Паводле znadniemna.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)