Палітзняволенная і валанцёрка Марфа Рабкова ў лісце да сваякоў паведаміла, што ёй прад’яўлена абвінавачванне па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ёй можа пагражаць нават да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У лістападзе ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі абвінаваціла Марфу Рабкову ў кіраваннi міжнароднай злачыннай арганізацыяй. Раней беларускiя службы абвінавацілi валанцёра ў арганізацыі падпалу будынка падатковай iнспекцыi у Гомелі ў 2017 годзе з выкарыстаннем «кактэйляў Молатава».

Рабкова лічыць, што суд будзе закрытым з-за «адкрытай фальсіфікацыі доказаў».

Марфа Рабкова была затрыманая ў верасні мiнулага года. У турме яна ужо год. Валанцёрствам яна займалася каля пяці гадоў. З 2019 працавала ў Беларускiм праваабарончым цэнтры «Вясна». Акрамя таго, яна кiравала акцыяй дапамогі рэпрэсаваным пасля прэзідэнцкіх выбараў, падтрымлівала іх сем’і. Пасля выбараў 2020 года Марфа дапамагала збiраць доказы катаванняў і гвалту супраць мірных жыхароў.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)