Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію расiйскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву заявіў, што яшчэ да рэфэрэндуму прызнаў Крым дэ-факта часткай Расiі.
— Пасля рэферэндуму (Крым) таксама дэ-юрэ стаў расійскім. Мой візіт у Крым, на які я маю поўнае права, незалежна ад таго, пад чыім пратэктаратам і кіраўніцтвам ён знаходзіцца. Гэта мой Крым, – сказаў Лукашэнка, нагадаўшы, што ўпершыню быў там, калі вазіў маленькага Віцыю (сына) на мора.
Лукашэнка таксама выказаў намер наведаць Крым з афіцыйным візітам і чакае запрашэння ад расійскага боку з дакладнай датай. Пачаць свой вiзiт ён плануе з Севастопаля. Гэта будзе яскравым доказам таго, што афіцыйны Мінск адказаў на пытанне “Чый Крым?”
Раней Міністэрства замежных спраў Украiны заявiла, што рэзка адрэагуе на такія заявы беларускага дыктатара.