Сёння каля гадзіны 9:40 пад Лідай, на 175-м кіламетры трасы Мінск-Гродна, каля вёскі Цыбары, адбылося ДТЗ.
Як піша “Лідзкая газета” са спасылкай на крыніцы ў Дзяржаўтаінспекцыі, сёння кіроўца аўтамабіля “Сітраен”, 28-гадовы жыхар Мазыра, не справіўся з кіраваннем і урэзаўся ў агароджу.
На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.