Facebook заблакаваў сетку фальшывых акаўнтаў, якія практыкуюць інфармацыйную вайну.
Кампанія Meta (Facebook) апублікавала штогадовую справаздачу аб пагрозах. У справаздачы гаворыцца аб блакіроўцы акаўнтаў з Беларусі і Польшчы. Сьлед вядзе ў бок беларускага КДБ.
Уладальнікамі акаўнтаў выдавалі сябе за журналістаў і актывістаў. Фэйкавыя акаўнты публікавалі крытыку польскіх уладаў, відэа і фота якія павінны былі паказаць, што Польшча парушае правы мігрантаў, параўноўвалі падыход польскіх службаў да мігрантаў і службаў іншых краін.
У выпадку Беларусі заблакаваны 41 акаўнт у ФБ, 5 груп і 4 акаўнты ў Instagram. Кантэнт, які распаўсюджваўся праз заблакаваныя акаўнты, быў арыентаваны на аўдыторыю на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. Усе аккаўнты распальвалі міграцыйны крызіс. Кампанія Meta, уладальнік сацыяльнай сеткі Facebook, знайшла сувязі вышэйзгаданых акаўнтаў з КДБ Беларусі.
У выпадку з Польшчай сітуацыя выглядае наступным чынам. Заблакіраваны 31 акаўнт, 4 групы, 2 мерапрыемствы, 4 акаўнты ў Instagram. Акаўнты публікавалі кантэнт пра міграцыйны крызіс і былі арыентаваны на аўдыторыю ў Беларусі і Іраку. Па словах Meta, яны былі заснаваныя ў Польшчы.
Facebook неаднаразова блакаваў фэйкавыя акаўнты, якія выкарыстоўваюцца ў палітычных мэтах, у тым ліку раней блакіраваў акаўнты звязаныя з Талібам. Міграцыйны крызіс абвастрыўся 8 лістапада, калі тысячы мігрантаў, прывезеных беларускім рэжымам спрабавалі перасекчы памежны пераход у Брузгах, але былі вымушаныя беларускімі службамі нелегальна перасекчы польскую мяжу.