Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы апублікавала сёння відэа, на якім бачна, што мігранты з Блізкага Ўсходу знаходзяцца на аб’ектах беларускай памежнай службы.
З запісу, апублікаванага групай распазнавання выяваў войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы, можна зрабіць выснову, што мігранты часова знаходзяцца ў аб’ектах, якія належаць да беларускіх памежнікаў.
Migranci po stronie białoruskiej lokowani są w obiektach straży granicznej.
Grupy Rozpoznania Obrazowego WOT całodobowo prowadzą monitoring sytuacji w strefie przygranicznej oraz po stronie #BelarusBorder#Terytorialsi #SilneWsparcie #PolandHoldtheLine #Poland #migrants pic.twitter.com/ayAXX9M83p— Terytorialsi – Zawsze gotowi, zawsze blisko! (@terytorialsi) December 2, 2021
Учора Міністэрства Нацыянальнай Абароны Польшчы паведаміла, што беларускі бок абстраляўпольскія асвятляльныя мачты каля Цярэспаля, якія ў свой час паставілі жаўнеры Войска Польскага.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў у сваіх сацыяльных сетках, што ў Міністэрства нацыянальнай абароны будзе выкліканы аташэ міністэрства абароны Беларусі для дачы тлумачэнняў адносна інцыдэнту ў ваколіцах Цярэспаля.