Прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын апублікаваў запіс з пратэсту мігрантаў у Беларусі.

Лукашэнка збірае мігрантаў па складах. Тыя зладзілi акцыю пратэсту i крычаць “no import” на англійскай мове – гэта можна пачуць на запісе, размешчаным у твітэры. «У акцыі, знятай у прапагандысцкіх мэтах, удзельнічалі і дзеці», — сказаў прэс-сакратар міністра.

Па словах Станіслава Жарына, акцыя пратэсту павінна была адбыцца на складах у Беларусі, дзе мігрантаў утрымліваюць беларускія службы. Нелегальныя імігранты па-ранейшаму хочуць трапіць у Еўразвяз.

У мінулую суботу з Мінска вылецеў чарговы рэпатрыяцыйны рэйс. На борце самалёта Iraqi Airways знаходзіліся 419 чалавек, паведамілі ў беларускім аэрапорце. Усяго з лістапада іракскія ўлады ператранспартавалі ўжо каля 2,6 тыс сваiх землякоў.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)