4 снежня адбылася прэм’ера спектакля «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» у выкананні Беларускага незалежнага тэатральнага калектыву «Купалаўцы». Спектакль пастаўлены паводле аднайменнага рамана Сяргея Пясецкага. Прэм’ера адбылася ў Кракаве на сцэне “Małopolski Ogród Sztuki”.

“Пясецкі — польскі пісьменнік родам з беларускіх Ляхавіч, кантрабандыст, шпіён, нястомны шукальнік прыгод і збіральнік неверагодна праўдзівых гісторый”, нагадваюць “Купалаўцы”.

Пясецкі напісаў гэтую аповесць ужо ў эміграцыі. Ягоная творчасць была забаронена ў часы камунізму. У кнізе аўтар апісвае падзеі Другой сусветнай вайны на Віленшчыне і Гродзеншчыне, але піша яе з перспектывы жаўнера Чырвонай Армii.

Спектакль быў пастаўлены беларускім рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У ролях — Андрэй Дробыш, Валянціна Гарцуева, Андрэй Градабоеў, Ігар Сігаў, Сяргей Чуб, Віктар Манаеў, Зоя Белахвосцік, Мікалай Кучыц, Алеся Бельская.

Онлайн-версія спектакля будзе даступная 13 студзеня 2022 года на YouTube-канале «Купалаўцы».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)