Як піша чэшскае выданне Deník N., кiраўнiк Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў, якога на мінулым тыдні выслалi з Чэхіі, атрымаў візу для ўезду ў Шэнгенскую зону з Венгрыі.

Базанаў знаходзіцца ў санкцыйных спісах у краінах Балтыі, і не зусім зразумела, як чыноўнік атрымаў візу.

«Сёння ў Беларусі прасцей за ўсё атрымаць шэнгенскую візу праз гэтую краіну, дзякуючы высокім палітычным кантактам», — кажа аналітык Асацыяцыі міжнародных справаў Павал Гаўлічак.

Нагадаем, Базанаў і яго жонка былі затрыманыя ў Чэхіі ў мінулы аўторак. На наступны дзень яму анулявалі візу і загадалі пакінуць краіну.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)