Ад часу выбараў у Беларусі больш за 20 тысяч чалавек збегла ў Польшчу.
Як мы ўжо пісалі, 10 снежня Польская памежная ахова паведаміла, што 9 снежня ў Польшчу ўехалі 80 беларускіх апазіцыянераў. Таксама польская памежная служба паказала статыстыку па прыбыцці ў Польшчу грамадзян Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі. Паводле статыстыкі Памежнай службы, з 18, 21 жніўня па 9 сьнежня 2021 году Польшча аказала дапамогу 21 400 грамадзянам Беларусі, у тым ліку апазыцыянэрам, рэпрэсаваным і іх сем’ям. Служба таксама дае больш падрабязную статыстыку:
10,7 тыс асобы ўехалі ў Рэспубліку Польшча на падставе візы, выдадзенай па гуманітарных меркаваннях
3,3 тыс людзі хочуць атрымаць міжнародную абарону
7,4 тыс чалавек ўехала па праграме Poland.Business Harbour
Wczoraj tj.09.12 do Polski wjechało 80 obywateli Białorusi, którzy są opozycjonistami lub byli represjonowani na terytorium Białorusi. #granicapolskobiałoruska #przejściagraniczne #funkcjonariuszeSG pic.twitter.com/sa0bZcnTkK
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) December 10, 2021
Праграма Poland.Business Harbor – праграма, якая дапамагае IT-спецыялістам, стартапам і іншым кампаніям бесперашкодна пераязджаць на тэрыторыю Рэспублікі Польшча.
Грамадзяне Беларусі, у тым ліку палякі якія жывуць у Беларусі, па-ранейшаму вымушаныя пакідаць краіну. Як ён заявіў у верасні на Генеральнай асамблеі ААН прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, 150 тысяч беларускіх грамадзян атрымалі прытулак і працу ў Польшчы.