У судзе Ленінскага району горада Гродна судзяць палітвязня і нарколага Аляксандра Целега.

Аляксандра Цялега затрымалі 3 траўня ў Барысаве, ён працаваў у Расеі ў Нарыльску, прыехаў у Беларусь адпачываць. Яго арыштавалі за каментарыі ў сацыяльных сетках і пасадзілі ў гарадзенскую турму. Паводле справы, яго абвінавацілі па артыкулах 364 «Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі», 369 «абраза прадстаўніка ўлады», 391 «абраза суддзі». Справу вядзе суддзя Анна Леўсік, абвінавачвае з боку дзяржавы падтрымлівае Ефімовіч.

Аляксандр размясціў 32 каментары пад спасылкамі на прадстаўнікоў улады, у тым ліку былога кіраўніка мінскага АМАП Дзмітрыя Балаба, памочніка пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліны Касьянчык, суддзі Фрунзенскага района Марыны Ярохінай, намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука. Свае дзеянні Аляксандр патлумачыў траўмай ад убачанага падчас сваёй працы валанцёрам каля сумна вядомага ізалятара «Акрэсціна». Там ён мог убачыць, як выглядаюць закатаваныя рэжымам людзі. Раней ён працаваў ваенным доктарам.

Падчас працэсу Аляксандр прызнаў віну толькі па двух артыкулах — 369 «Абраза службовай асобы», 391 «Абраза суддзі». Адносна трэцяга ён не прызнаў сябе вінаватым на падставе таго, што «знаходзіўся ў 3000 кіламетрах ад Беларусі».

На першым паседжанні суду 7 снежня быў заслуханы намеснік камандзіра роты спецыяльнага прызначэння па забеспячэнні спецыяльных аперацый па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Дзеравяшка. Падчас судовага паседжання пацярпелы сказаў, што каментар яму паказалі падначаленыя, а пазней ён сам убачыў яго на старонцы Telegram Карнікі Беларусі ў выніку чаго пацярпеў маральныя пакуты. З гэтай прычыны ён запатрабаваў кампенсацыю ў выглядзе 1500 рублёў.

Большасць «пацярпелых» не прыходзяць на пасяджэнні і завочна прадстаўляюць патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды. Сумы вагаюцца ад 1 да 5 тысяч рублёў.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)