Кубінца Раберта Вальдэса Касануэва які пражываў у Беларусі 30 год дэпартавалі на Кубу, дзе яму пагражае турма.

Раберта пражыў у Беларусі больш за 30 гадоў. Працаваў графічным дызайнерам, свабодна размаўляе на рускай мове. Мае сям’ю і трое дзяцей, двое з іх нарадзіліся ў Беларусі. Ён быў затрыманы ў лістападзе 2020 года за ўдзел ў пратэстах, адседзеў 15 сутак арышту, але не быў вызвалены. Больш за год ён знаходзіўся ў цэтры ізаляцыі правапаруўальнікаў «Акрэсціна», дзе чакаў дэпартацыі. Ён быў дэпартаваны з Беларусі 10 снежня 2021 года. Падчас знаходжання ў ізалятары ў яго забралі акуляры, нягледзячы на ​​тое, што ён меў парушэнне зроку.

Раберта 55 гадоў. Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Гаване. З’яўляецца членам Беларускага саюза дызайнераў. 30 гадоў таму ён ажаніўся на беларускай жанчыне і пераехаў у Беларусь. Быў жанаты тройчы, цяпер халасты. У яго трое дзяцей, двое дарослых і адзін непаўналетні. З дзевяностых гадоў Раберта прытрымліваецца думкі, што ў Беларусі паўтараецца тое ж самае, што і на Кубе. На думку кубінца, Чэ Гевара — не герой, а тварэнне прапаганды. Раберта доўгі час спрабаваў атрымаць беларускае грамадзянства, з гэтай мэтай спрабаваў адмовіцца ад кубінскага грамадзянства, але кубінская амбасада неаднаразова адмаўляла яму. Кубінец абвясціў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, таму што я не мог заставацца ў баку.

Па словах мастака Вадзіма Сугойдзя, які знаходзіўся пад вартай разам з Раберта, кубінец пасля прыезду на Кубу трапіць у турму бо Куба прызнае Лукашэнку.

Раберта развітваецца з малодшым сынам у менскім аэрапорце.

Беларускія ўлады адмовілі Раберта ў падаўжэнні віду на жыхарства ў Беларусі з-за яго ўдзелу ў акцыях пратэсту.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)