12 снежня ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
Па традыцыі падобныя акцыі праходзілі ў ваколіцах уроцлаўскага рынку, гэтым разам акцыя прайшла ў незвычайнай форме. Беларусы, якія жывуць ва Ўроцлаве расцягнулі транспаранты з надпісам «1132 нязломленых будуць святкаваць Каляды ў лукашэнкаўскіх турмах. Ці апошнія?». і «Беларусь у турме» на мосце на вуліцы Легніцкай, пры плошчы Яна Паўла ІІ. Сігналілі машыны якія праязджалі міма, гэта выклікала ў удзельнікаў прыемныя асацыі з пратэстамі ў Беларусі, у якіх удзельнічала большасць сабраных. Сваёй акцыяй беларусы хацелі прыпомніць пра закатаваных палітвязьняў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў розных турмах Беларусі. Зараз такіх людзей больш за 1100, а дакладней 1132. На думку ўдзельнікаў рэпрэсіі працягваюцца і гэтая колькасць можа павялічвацца, таму варта не забываць пра ахвяраў рэжыму, нават калі сітуацыя ўнутры Беларусь адыходзіць на бок з-за сітуацыі на польска-беларускай мяжы.
Акцыю зарганізавала Суполка Беларусаў Уроцлава.