10 снежня на 54-м годзе жыцця памёр журналіст, шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі Уладзімiр Пац. Па iм засталіся жонка і двое дзяцей.

Па словах сям’і памерлага, патолагаанатамічная экспертыза выявіла востры інфаркт.

Уладзімiр Пац доўгі час працаваў карэспандэнтам у Беларусі. У гэтай краіне ён пачаў сваю журналісцкую дзейнасць яшчэ ў 90-х гадах. Сярод польскіх журналістаў лічыцца адным з самых вядомых экспертаў па беларускай тэматыцы.

Уладзімiр Пац таксама нядоўга працаваў карэспандэнтам у Маскве.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)