У суботу, 11 снежня, у Варшаве прайшла «Крэсовая вігілія», арганізаваная фондам «Młode Kresy». На цырымоніi прысутнічалі шматлікія валанцёры фонду, актывісты, сябры і прыхільнікі – усяго каля 80 маладых палякаў з Усходу.

На сустрэчы прысутнічалі, між іншым Міністр Пётр Мазурэк – упаўнаважаны ўрада па пытаннях маладзёжнай палітыкі; Намеснік старшыні Скавінскага гарсавету, актывіст антыкамуністычнай апазыцыі – Рышард Майдзік; Дырэктар тэлеканалу Republika і актывіст антыкамуністычнай апазіцыі – Вітольд Невеліч.

Старшыня фонду Міраслаў Капцэвіч перадаў святочныя віншаванні ад дырэктара Дэпартамента супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі замежжа Яна Бадоўскага.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)