Сёння ў Гомелі быў абвешчаны прысуд шасці беларускім палітвязням: Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Мікалаю Статкевічу, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову. Суд па «справе Ціханоўскага» доўжыўся 173 дні. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме ў будынку СІЗА.

Усіх актывістаў абвінавацілі ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» падчас прэзідэнцкай кампаніі мiнулага года, хаця i былі затрыманыя перад выбарамі. Ніхто са сваякоў падсудных не ведаў, якія канчатковыя абвінавачванні беларускім актывістам прад’явіў пракурор.

Асуджаныя па «справе Ціханоўскага» таксама павінны заплаціць больш за 2,5 мільёна рублёў за нібыта нанесеную шкоду, паведаміў прадстаўнік пракуратуры Гомельскай вобласці.

Прысуды, абвешчаныя 14 снежня:

  • Сяргей Ціханоўскі – 18 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму;
  • Мікола Статкевіч – 14 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму;
  • Ігар Лосік – 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму;
  • Дзмітрый Папоў – 16 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму;
  • Арцём Сакаў – 16 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму;
  • Уладзімір Цыгановіч – 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.
Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)