Высокапастаўлены беларускі генерал асабіста кантраляваў мігрантаў якія штурмавалі польскую мяжу.

Беларускі генэрал, намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Раман Падлінеў прысутнічаў падчас штурму польскай мяжы на памежным пераходзе Брузгі, які суседнічае з польскім памежным пераходам Кузьніца.

Пра ідэнтыфікацыю беларускага афіцэра падчас канферэнцыі Памежнай Службы Польшчы паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

Праз некалькі дзён пасля гэтых падзей мы апублікавалі гэтае фота ў сацыяльных сетках. На ім паказаны адзін з афіцэраў беларускіх службаў, які сваімі паводзінамі прыцягнуў увагу нашых салдат. Гэта быў чалавек, які, безумоўна, выглядаў як асоба, накіраваная туды на нейкую наглядна-кантрольную дзейнасць. Чалавек, які дзейнічаў, які нібы наглядаў … у сувязі з тым, што адбывалася на гэтым участку нашай мяжы
Гэты чалавек быў ідэнтыфікаваны як генерал-маёр Раман Падлінёў. Гэта чалавек, які адыгрывае вельмі важную ролю сярод беларускіх памежнікаў. Чалавек, які з 2019 года займаў пасаду намесніка старшыні Беларускага камітэта па ахове мяжы, то бок намесніка кіраўніка беларускай памежнай службы. Спадар Падлінеў нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мікалаеўскім раёне Савецкага Саюза. З 1993 па 1997 год наведваў курсы па абароне … з дзейнасцю памежнага характару. У 2009 годзе таксама ўдзельнічаў у курсах, арганізаваных ФСБ Расіі, а з 2019 года — намеснік начальніка памежнай службы Беларусі.

Жарын таксама апублікаваў пост ў сваім акаўнце ў Twitter.

 

Што адказаў беларускі бок?

Беларускі памежны камітэт заявіў, што прадстаўленая інфармацыя з’яўляецца хлуснёй. Акрамя таго, ён паведаміў, што ў той дзень на мяжы было шмат людзей у чорных куртках і фатаграфіі няякасныя.

Хто такі Раман Падлінеў.

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў гарадзкім пасёлку Казанка. У 1993 годзе скончыў сувораўскае вучылішча ў Пецярбургу. У тым жа годзе паступіў вучыцца на кафедру пагранічных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Вучобу скончыў у 1997 годзе. У 2009 годзе скончыў Пагранічную акадэмію ФСБ Расіі. У 2016 годзе скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Служыў на розных пасадах у АСАМ (Асобнай службы актыўнай дзейнасці), Полацкім памежным атрадзе, Дзяржаўным памежным камітэце Рэспублікі Беларусь. З 2016 па 2019 гады, да часу калі быў прызначаны дыктатарам на пасаду намесніка старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі, ён займаў пасаду начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Сувязі з памежным спецназам які падтрымлівае незаконную міграцыю?

АСАМ — гэта падраздзяленне спецыяльных службаў пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, якое спецыялізуецца на супрацьдзеянні тэрарызму, супрацьдзеянні незаконнай міграцыі, барацьбе з дзейнасцю службаў іншых краін у памежнай зоне, а таксама разведвальна-вышуковай дзейнасці. Службу ў гэтаым падраздзяленні нёс і старэйшы сын Лукашэнкі Віктар. Віктар Лукашэнка таксама кантралюе гэтую службу.

Паводле інтэрв’ю аднаго з памежнікаў для Reform.by, АСАМ актыўна дапамагала мігрантам нелегальна перасякаць польскую мяжу. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў намеснік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адоменас у сваім інтэрв’ю для радыёстанцыі «Эха Масквы», паводле яго слоў у літоўскага боку ёсць запісы на якіх супрацоўнікі АСАМ не дазваляюць курдам вяртацца ў Беларусь, нягледзячы на тое што ў іх ёсьць беларускія візы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)