Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Чачня сення», беларускія мусульмане хочуць пабудаваць у Брэсце новую мячэць, якая будзе насіць імя Ахамата Кадырава, першага прэзідэнта Чачні і бацькі Рамзана Кадырава.
Пытанне аб будаўніцтве мячэці падняў галоўны муфтый Беларусі Абу-Бекір Хазрат Шабановіч падчас сустрэчы з начальнікам апарата Духоўнага ўпраўлення мусульман Чачэнскай Рэспублікі Супяном Курбанавым. Падчас сустрэчы лідэр беларускіх мусульман папрасіў Курбанава падаць хадайніцтва ў Рэгіянальны сацыяльны фонд імя Ахмата-Хаджы Кадырава. Фонд будуе і рэстаўруе мячэці па ўсім свеце.