Міністэрства абароны Польшчы пацвердзіла знікненне аднаго з вайскоўцаў. Раней у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамлялі, што былы вайсковец папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, бо нiбыта не пагадзiўся з польскай палітыкай адносна міграцыйнага крызісу і «бесчалавечнага абыходжання з бежанцамі».
25-гадовы дэзерцір Эміль Чэчка з мінулага тыдня знаходзіцца ў вышуку польскіх службаў.
«Зніклы ўчора салдат меў сур’ёзныя праблемы з законам і звольніўся з арміі. Ён ніколі не павінен быць прызначаны на памежную службу. Я папрасіў растлумачыць, хто за гэта адказвае, напісаў у Twitter кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
Паводле паведамленняў СМІ, польскі жаўнер быў арыштаваны у мінулы чацвер у Гіжыцку за кіраванне ў нецвярозым стане. Верагодна, падчас затрымання ён таксама знаходзіўся пад уздзеяннем марыхуаны.
Już robią z nim wywiad… pic.twitter.com/BC1SiqmXZb
— Tadeusz Giczan (@TadeuszGiczan) December 17, 2021
Тым часам на праўладных каналах у Telegram з’явіліся фотаздымкі беларускіх прапагандыстаў, якія бяруць інтэрв’ю ў салдата.