Сёлета адбудзецца чарговы аўкцыён творчых прац для польскіх дзяцей з Беларусі, арганізаваны Польскім Радыё Беласток і Падляшскім аддзяленнем Таварыства “Wspólnota Polska”. Атрыманыя ад аўкцыёну сродкі пойдуць на падрыхтоўку святочных пакетаў для польскіх дзяцей у Беларусі. Аўкцыён будзе праходзіць з 20 па 23 снежня.
Сёлетняя акцыя асаблівая ў сувязі з вельмі цяжкім становішчам польскай меншасці ў Беларусі і перадусiм з-за арышту старшынi Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс, з якой акцыя ладзілася ўжо некалькі гадоў.
Пра падрабязнасці акцыі даведаешся тут