Польская акруговая пракуратура ў Беластоку распачала крымінальную справу супраць перабежчыка Эміля Чэчка, які ўцёк у Беларусь і прыняў удзел у прапагандысцкай кампаніі супраць Польшчы. Па гэтым артыкуле яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

– Расследаванне па арт. 339 § 3 Крымінальнага кодэкса – кваліфікаванае дэзерцірства, якое караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да 10 гадоў. Пра гэта паведаміў камандзір 16-й Паморскай механізаванай дывізіі.

У інтэрв’ю газеце «Rzeczpospolita» генерал Томаш Пятроўскі, аператыўны камандуючы Узброенымі сіламі сказаў: «Аднак я абяцаю, што мы працягнем нашы намаганні, каб Эміль Чэчка панёс адказнасць. Як i павінна быць за дэзерцірства i ў тыя часы, калі ўсе жаўнеры павінны ахоўваць мяжу – адзначыў генерал.

Тым часам усплываюць новыя падрабязнасці наконт перабежчыка. Як піша Gazeta Olsztyńska, мужчына некалькі месяцаў таму збіў сваю маці. Польскія СМІ паведамляюць, што жаўнер некаторы час быў беларускім шпіёнам ці, прынамсі, інфарматарам беларускага агента. Пра гэта паведаміў партал onet.pl са спасылкай на незалежныя крыніцы, звязаныя з вайскоўцамі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)