“Беларусь як бастыён свабоды ў параўнанні з польскім ПіС?” – сказаў Дарыюш Разаці. Гэтае выказванне польскага еўрадэпутата адразу падхапіла прапаганда рэжыму.
Польскі жаўнер папрасіў прытулку ў Беларусі. Беларусь як бастыён свабоды ў параўнанні з польскім ПіС?- так пракаментаваў у Twitter здраду польскага салдата еўрадэпутат Дарыюш Разаці. Яго заяву раскрытыкавалі як інтэрнэт-карыстальнікі, так і прадстаўнікі розных палітычных партый.
Намеснік міністра юстыцыі Сэбасьцьян Калета звяртае ўвагу, што літаральна некалькі дзён таму беларускіх апанентаў асудзілі на шматгадовае зняволенне ў калоніях, а цяпер Разаці прапагандуе тэорыю, што ў Беларусі больш дэмакратыі, чым у Польшчы. «Безумоўна, беларуская прапаганда сёння яму апладзіруе, — дадае ён.
Rosati wprawdzie skasował swojego tweeta nie uznając jednak za stosowne przeproszenie za niego, a białoruska propaganda i tak już promuje jego dzisiejszą “złotą myśl”. https://t.co/crsvb9Go6v
— Witold Repetowicz (@WitoldRPL) December 17, 2021
Заява Разаці ўжо была выкарыстана ў адным з прапагандысцкіх матэрыялаў на тэлеканале Беларусь 1, яго таксама зацытавала, між іншым, дзяржаўнае агенцтва БелТА.