Стваральнік крамы Symbal.by зноў не выйшаў на свабоду.

Паўла Белавуса, заснавальніка закрытай уладамі крамы Symbal.by, дзе прадавалі беларускае адзенне і сімволіку, асудзілі ў трэці раз.

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада. Яго затрымалі на падставе артыкула 19.11 (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка прадукцыі, якая змяшчае падбухторванне да экстрэмісцкіх дзеянняў або прапаганду такой дзейнасці), за перадачу кнігі рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова – Беларуская нацыянальная ідэя. Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» — гэта 600-старонкавы зборнік урыўкаў з 85 інтэрвію з рознымі беларускімі лідэрамі меркаваньняў. Усе інтэрв’ю раней былі апублікаваныя ў рамках праграмы “Ідэя Х” на Еўрарадыё. Суд адправіў справу на дапрацоўку. Міліцыя перазатрымала Паўла там жа, каб абвінаваціць ужо па артыкуле 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

19 лістапада суддзя Шут прысудзіў Паўлу 15 сутак арышту. 4 снежня Белавус павінен быў выйсці на волю. Міліцыя зноў не вызваліла яго з-пад варты. Гэтым разам Паўла абвінавацілі ў дробным хуліганстве па артыкуле 19.1, яму далі яшчэ 13 сутак арышту. 17 снежня Белавус павінен быў выйсці на волю, але яму зноў прад’явілі абвінавачанне па гэтым артыкуле. Яго асудзілі яшчэ на 7 сутак арышту.

Павел ужо больш за месяц знаходзіцца пад вартай.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)