Нагадаем, 10 снежня на 54-м годзе жыцця памёр шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі Ўладзімір Пац. У яго засталіся жонка і двое дзяцей.

Сям’я і яго сябры развіталіся з Уладзімірам Пацам у яго роднай мясцiне (Самагродзе каля Саколкі на Падляшшы). Паніхіда адбылася ў царкве св. Пятра і Паўла. Пахавалі журналіста на мясцовых могілках.

Журналіст быў пасмяротна ўзнагароджаны залатым крыжам заслуг прэзідэнта Рэспублікі Польшча. Узнагароду сям’і ўручыў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)