Нацыянальны музей у Варшаве выступіў з ініцыятывай набыць 14 малюнкаў Марка Шагала. Тым часам Міністэрства культуры Польшчы знайшло на гэта адпаведныя сродкі.
14 твораў Марка Шагала змешчаны ў зборах Нацыянальнага музея ў Варшаве, паведаміў віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі падчас прэзентацыі карцін у Нацыянальным музеі.
Сярод набытых збораў такія выдатныя малюнкi, як «Вакол кнігі Зыходу», «Маё жыццё», «Цар Давід з арфай», «Даніна», «Заліў ангелаў», «Фантастычная сцэна на ружова-зялёным фоне», «Жанчына з чырвоным сонцам», «Ружовы дзень закаханых».
#Kultura | #wicepremier @PiotrGlinski #Chagall dla @Muzeum_Narodowe #kulturaisztuka #MKiDN pic.twitter.com/mvMG5hKXhO
— Ministerstwo Kultury i Dziedzictwa Narodowego (@kultura_gov_pl) December 20, 2021
Дзякую працаўнікам музею, што ўгледзелі такую магчымасць,- заявіў міністр Пётр Глінскі.
Марк Шагал – адзін з найбольш вядомых мастакоў-авангардыстаў 20 стагоддзя. Творы гэтага жывапісца знаходзяцца ў дзяржаўных музеях і прыватных калекцыях многіх краін свету. Мастак паходзіў з яўрэйскай сям’і і нарадзіўся пад Віцебскам у Беларусі.