Кандуктараў і кіроўцаў грамадскага транспарту Слоніма, якія ехалі па маршруце без масак, аштрафавалі, піша «Газета Слонімская».
Выданне нагадвае, што ў грамадскім месцы можна быць без маскі, калі ўдасца трымаць дыстанцыю ў 1,5-2 метра. Кіроўцы і кандуктары часта не маюць такой магчымасцi. Таму павінны насіць маскі.
Нагадаем, што ўвосень гэтага года падчас нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі абавязковы масачны рэжым быў адменены. Ён назваў патрабаванне насіць маскі падчас пандэміi “здзекам з людзей”.