Аналіз інтэрв’ю Беларускага тэлебачання з дэзерцірам Эмілем Чэчкам.

У пятніцу Інфармацыйнае агенцтва Беларускага тэлебачання апублікавала на сваім YouTube-канале амаль 8-хвіліннае інтэрв’ю з польскім перабежчыкам Эмілем Чэчкам. Запісанае інтэрв’ю даволі нізкай якасці, выклікае шмат пытанняў.  Для ўзмацнення прапагандысцкага эфекту агенцтва таксама выпусціла версію з англійскімі субтытрамі. Прапануем аналіз інтэрв’ю з Эмілем Чэчкам.

Две розныя звукавыя дарожкі

Працягласць запісу 7:59. Першая незвычайны хіб прапаганды ў запісе заключаецца ў тым, што ён мае два розныя гукавыя дарожкі. Пераклад на рускую мову не накладваецца непасрэдна на словы Эміля Чэчка, як гэта адбываецца з іншымі пазнейшымі відэаролікамі з дэзерцірам.

Правая (ніжняя) гукавая дарожка змяшчае выказванні Эміля Чэчка і некаторыя пытанні супрацоўніцы Беларускага тэлебачання на рускай мове.

Верхняя (левая) гукавая дарожка ўключае ў сябе пераклад які чытае дыктар беларускага тэлебачання і пытанні супрацоўніцы Беларускага тэлебачання, Ксеніі Лебедзевай.

Ніжэй прыведзены скрыншот гукавой дарожкі абодвух стэрэаканалаў, каб лепш уявіць розніцу ў змесце.

Скрыншот інтэрв’ю з Эмілем Чэчкам, як бачна розніца паміж дарожкамі відавочная.

Адзін зьмест высказванняў Эміля, іншы змест перакладу.

У перакладзе, прачытаным дыктарам беларускага тэлебачання, шмат скажэнняў і недакладнасцяў. У некаторых выпадках змест выказванняў Эміля адзін, а ў перакладзе — зусім іншы. Бываюць выпадкі, калі пераклад утрымлівае празмерныя інтэрпрэтацыі і дадатковы тэкст, які не прамаўляў дэзерцір у гэтым відэа.

На пачатку відэа супрацоўніца Беларускага тэлебачаньня Ксенія Лебедзева задае пытаньне:,

Эміль распавядзі, калі ласка вось як ты апынуўся на тэрыторыі Беларусі ііі як у цябе з’явілася жаданне сыйсці са сваёй арміі?

У 0:26 таймінгу відэа Эміль кажа:

польскі патрульб проста я сцягнуў польскую ўніформу і проста бокам праходзячы без формы, голым

Аднак у перакладзе чуваць такія словы, якіх не было:

Я вырашыў пакінуць польскую армію менавіта такім спосабам, таму што не магчыма было маўчаць аб тым што здзяйсняецца на тэрыторыі Польшчы.

У 1:07 Эміль кажа словы:

І сядзіць толькі і думаею Думае, думае, думае.

Пераклад утрымлівае дадатковы тэкст:

І ў адзін момант пачыне думаць пра тое, што ж здзяйснялася некалькі месяцаў таму ў гэтых лясах.

У 1:12 запісу Эміль кажа:

Нейкі жаўнер, то чаплялі яго, правяралі дакуманты без поваду. Нешта там кінулі нейкім дурным тэкстам, той ведаў што ня можа адказаць. Ну такое тыпічнае паказваньне вышыні.

У гэты час у перакладзе беларускага тэлебачання:

Мы спачатку прыехалі, нам сказалі, што будзем стаяць каля пагранічных слупоў як звычайна. У адзін момант пачалі прыязжаць да нас мужчыны з контрразведкі. Яны проста стаялі часам толькі каго-небудзь чаплялі, каб салдаты прызвычаіліся да таго, што людзі праяўляюць у адносінах да іх агрэссію.

Як бачна у відэа няма выказванняў Эміля пра тое што яны стаялі пры пагранічных слупах і ім прышчаплялі, што людзі праяўляюць агрэсію да іх.

У 1:28 дэзерцір кажа:

Так проста да жаўнераў, так проста іх чаплялі, не. Праз каля тыдзень, нешта такое.

Пераклад пачынаецца ў 1:41 у версіі:

Котрвыведка да звычайных салдатаў, проста іх чаплялі каля тыдня. А пасля пачалася ратацыя і яны зноў вярталіся.

Як бачна у выказванні Эміля няма слоў “контрвыведка” і “ратацыя”.

У 1:41 запісу Эміль кажа:

Увайшоў толькі да нас камандзір, сказаў: “Ты і ты вазьміце вінтоўкі і едзьце сабе са спадарамі з памежнай аховы”. Што, мы садзіліся(у машыну – рэд.). Спадары з памежнай аховы казалі: “Вы гэтыя вінтоўкі пакладзіце, увогуле”. Завязлі, паехалі на запраўку і толькі.

Абрэзка ў відэа, Чэчка працягвае:

Ну то што можна сказаць – сядзеў і піў.

Тлумачэньне пачынаецца ў 1:57:

Падыйшоў толькі камандзір, сказаў: “Ты і ты вазьміце вінтоўкі і едзьце з пагранічнікамі”. Мы селі(у машыну – рэд.), а хлопцы з памежнай аховы кажуць: “Вы гэтыя вінтоўкі пакладзіце”. Мы заехалі на запраўку і яны сказалі што ў пагранічнікаў толькі кіроўцы ня пьюць.

Як бачна ў арыгінальным выказваньні Эміль не выказваецца што памежнікі казалі, што ў іх толькі кіроўцы ня пьюць.

У 2:13 запісу Лебедзева задае пытанне:

Ты маеш у ўвазе, што ў вас узялі і вы з пагранічнымі і вы з пагранічнымі пілі?

У 2:18 Чэчка адказвае:

Так, так, ездзілі з німі проста на патрулі, кіроўца быў цьвярозы і а мы сядзелі з іншымі пагранічнікамі. Проста з адным і другім пагранічнікам і пілі алкаголь. Не проста. Гэта першы дзень, першы першы дзень. Проста.

Абрэзка, далей Чэчка працягвае:

Пазнае тады можа многа выпіць. Як нехта мае добры скажам сцёб. Не. Ну нешта ў гэтым стылі. І што у нейкі момант адстаўлялі нас на… калі ужо сядзелі і былі так угашаныя, што ня мелі, не ведалі што робіцца, то адстаўлялі нас пры вартаўнічых вежах пагранічнай аховы. І ў гэты момант проста з’язджалі. Прыязджалі па нас пасля двух гадзінаў.

У гэты час дыктар у перакладзе ад 2:18 агучвае новыя фантазіі:

Калі мы прыязджалі на месца, мы бачылі што стаіць ваенны Елч, грузавік. Адзін выхадзіў, пасля сядалі побач і адзін у другога пагранічніка пытаўся: “Ну што перазараджаем зброю?”. А мы пытаемся: “У чым справа?”. Яны на нас глядзяць і кажуць: “Перазараджаем” і цэляцца ў галаву каб прымусіць нас страляць. Калі нас прывезлі ў першы раз на першым патруляванні, недзе па дарозе мы былі п’яныя. Мы лавілі нейкага адзінокага чалавека, пасля мы вывозілі яго ў лес, выкопвалі яму. І даслоўна на нашых вачах, калі мы былі моцня п’яныя, але яшчэ не бачылі што робіцца, пагранічнікі стралялі ім проста ў галаву.

Як бачна, паводле расповеду Чэчка, яны былі п’яныя і іх пакінулі калі вартаўнічай вежы, каб працверазіць, у гэтай частцы інтэрвію няма згадкі пра стральбу па людзях ці вайсковыс Елчы. Магчыма быць жаданы грузавік беларускіх прапагандыстаў ці выведкі?

У 7:34 Ксенія Лебедзева задае пытанне:

Як табе падаеца, як шмат чалавек забілі польскія сілавікі на граніцы? Як многа бежанцаў зараз закопана ў лесе? (камера хістаецца – рэд). Па твайму меркаванню колькі там можа быць?

Чэчка адказвае ў 7:47

Ну хопіць палічыць, што штодзённа бралі адзін патруль. Адзін патруль браў двух жаўнераў якія штодзённа забівалі. Скажам…

Выказванне Чэчка абрываецца, у гэты час у перакладзе ад 7:49 ёсьць яшчэ дадаткі, пра якія ён не выказаўся на гэтым відэа:

Дастаткова палічыць. Адзін патруль браў двух жаўнераў, якія штодзённа забівалі скажам группу асобаў якія памяшчаліся ў кузаве ваеннага грузавіка.

Як бачна сам Эміль не выказваўся тут пра нейкі грузавік.

Нехта за кадрам падвазвае Лебедзевай пра што пытаць.

У 5:52 працаўніца БТ пытаецца Чэчку ці правільна разумее яго, што забівалі валанцёраў. Чэчка ўспамінае што бачыў две такія сітуацыі, у нейкі момант кажа, што аднаго з валанцераў паставілі разам з мігрантамі ў шэраг. Прапагандзістка пытаецца што было далей. Чэчка адказвае, што тое што заўсёды. У 6:25 у запісе за кадрам чуваць што нехта падказвае Лебедзевай якое задаць пытанне, гучыць “Што заўсёды?”(на рускай мове). Толькі пасля гэтай падказкі працаўніца БТ задае гэтае ж пытанне.

Абрэзкі ў інтэрвью

Інтэрв’ю мае каля 20 абрэзак, магчыма і больш, што выклікае сумневы ў яго надзейнасці і можа быць прыкметай таго, што яго зрэжысіравалі. Да таго ж у ім амаль не ўтрымліваецца тэкст, які перакладаўся падчас інтэрвью для Чэшкі з рускай мовы. Часам Эміль адразу адказвае так, быццам яму загадзя падрыхтавалі тэкст або ён ведае рускую мову.

Вывад

Як бачым, заявы Эміля Чэчкі выдатна ўпісваюцца ў беларускую прапаганду, розныя чыноўнікі, рэжымныя СМІ Беларусі і сілавікі ўжо некалькі месяцаў спрабуюць выпампаваць імідж Польшчы як дзяржавы, якая парушае правы чалавека і катуе бежанцаў. Само інтэрв’ю выклікае больш асацыяцый з пастаўленым спектаклем, чым з інтэрв’ю якому можна давяраць.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)

пра аўтара

Avatar

Stanisław Raczkiel