Дзяўчына беларускага журналіста Рамана Пратасевіча напісала Лукашэнку просьбу аб памілаванні. Адвакат Сaфii Сапегі лічыць, што шанцы на пазiтыўнае рашэнне даволі высокія.

«Рашэнне можа быць прынята толькі пасля суда. Але мы ўсё роўна разлічваем на памілаванне з боку прэзідэнта. Я ведаю, што Сафія напісала прашэнне аб памілаванні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Будзем чакаць, што будзе», — сказаў адвакат Сафii Сапегі.

Сафія Сапега абвінавачваецца па некалькіх артыкулах, ёй пагражае 6 гадоў турмы.

Сапега была арыштавана разам з Раманам Пратасевічам пасля вымушанай пасадкі самалёта ў маі гэтага года.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)