У Беларусі ўводзіцца крымінальная адказнасць за ўдзел у «забароненых» арганізацыях — для якіх уступіла ў законную сілу рашэнне суда аб ліквідацыі, прыпыненні або забароне дзейнасці. 21 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за папраўкі.
Нагадаем, што справа тычыцца не толькі палітычных партый і аб’яднанняў, але і забароненых у Беларусі праваабарончых і незалежных грамадскіх арганізацый.
Папраўкі яшчэ павінны быць ухвалены Саветам Рэспублікі і падпісаны Лукашэнкам.