21-гадовага грамадзяніна Расiі Ягора Дуднікава судзяць за зачыненымі дзвярыма за «распальванне варожасці» і «заклікі да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы».
Ягора Дуднікава затрымалі ў Мінску 5 мая за запіс відэа- і аўдыёпаведамленняў на адным з каналаў Telegram, што стала дастатковай падставай для крымінальнага пераследу. Хлопец паведаміў, што пасля затрымання яго катавалі.
Прысуд павінен быць абвешчаны ў бліжэйшы час.