У Беларусі будзе пабудавана другая АЭС. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў, што беларускія ўлады прадставяць Лукашэнку прапановы па будаўніцтве другой АЭС на працягу года. Адказнай за праектаванне новай электрастанцыі будзе Нацыянальная акадэмія навук з удзелам расійскіх партнёраў.
Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што пытанне аб чарговай АЭС яшчэ будзе “разгледжана з навуковага пункту гледжання”. Аднак Галоўчанка не згадваў шматлікія аварыі на ўжо дзеючай атамнай станцыі ў Астраўцы. Да гэтага часу першы энергаблок адключаўся 9 разоў.
«Я думаю, што пасля другога блока можна чакаць таго ж, што і ад першага, а менавіта нестабільнасці працы і, што больш важна, што другі блок будзе генераваць удвая больш радыеактыўных адходаў за адзінку часу», — сказаў эксперт па бяспецы радыеактыўных адходаў Андрэй Ажароўскі. .