Польшча ўвесь час дапамагае студэнтам з Беларусі. Сёлета Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA) выдзеліла больш за 5 мільёнаў злотых на стыпендыі для беларускіх студэнтаў.

За гэты навучальны год стыпендыі атрымалі 397 чалавек. Студэнты атрымліваюць падтрымку ў рамках урадавай ініцыятывы «Салідарныя з Беларуссю», арганізаванай Нацыянальным агенцтвам акадэмічнага абмену(NAWA).

270 чалавек — гэта новыя студэнты, астатнія — студэнты з Беларусі, якія ўжо вучацца ў польскіх універсітэтах у рамках праграмы і дасягнулі вельмі добрыя вынікi, і NAWA хоча іх узнагародзіць, сказала Гражына Жэброўская, дырэктар NAWA.

Як паведамляе сайт nawa.gov.pl, памер дапамогі залежаў ад цыклу навучання і склаў 1250 злотых (студэнты першай і працяглай ступені навучання) або 1500 злотых (студэнты другой ступені). Рашэннем дырэктара NAWA стыпендыяты, якія навучаюцца ў дзяржаўных ВНУ, таксама звольнены ад абавязку аплаты за навучанне.

Сёлета студэнты з Беларусі будуць вучыцца ў 62 ВНУ.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)