Дзяржаўны сакратар канцылярыі прэм’ер-міністра і паўнамоцны прадстаўнiк ўрада па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Ян Дзедзічак даў інтэрв’ю парталу Dorzeczy.pl, у якім падняў пытанні, у прыватнасці, сiтуацыi маладых палякаў з-за ўсходняй мяжы і міграцыйнай палітыкi Польшчы.

Палякаў у Беларусі дыскрымінуюць, пераследуюць і арыштоўваюць. Аднак яны з’яўляюцца сугаспадарамі гэтых зямель. Яны там ужо сотні гадоў. Ці павінна Польшча, як немцы пасля вайны, сабраць усіх сваіх суайчыннікаў на тэрыторыі сваёй краіны, ці, наадварот, падтрымаць іх там, дзе яны цяпер?

Ян Дзедзічак: Гэтае пытанне задаюць у Польшчы больш за сто гадоў. Кожны з выбараў будзе мець свае плюсы і мінусы, калі гаворка ідзе пра палякаў Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі і Малдовы. Гэта палякі, якія там заўсёды жылі, спакон веку таксама былi гаспадарамi на тых землях. Сёння яны часта з’яўляюцца захавальнікамі польскай культуры, традыцыі і польскай спадчыны на землях, стагоддзямі звязаных з Польшчай. І перад намі цяпер важная дылема — запрасіць іх сюды ці падтрымаць там? Як дзяржава, мы даем магчымасць палякам з Усходу вучыцца ў нашай краіне. Для іх адкрытыя польскія ўніверсітэты і каледжы. Закон аб карце паляка, у якім пазначана прыналежнасць да польскай нацыі, дае магчымасць вучыцца бясплатна, як гэта адбываецца з вучобай польскага грамадзяніна ў школах цi польскіх універсітэтах. Гэта, вядома, плюсы, але гэта не поўная карціна.

Такім чынам, пачнем з плюсаў.

Перавагі, безумоўна, у тым, што такі малады чалавек прыязджае ў Польшчу, з’яўляецца палякам і атаясамлівае сябе з нашай нацыянальнай супольнасцю; ён ганарыцца ёю, а ўсё ж часта пакутаваў за сваю нацыянальнасць у краіне, дзе жыў дагэтуль. Вось такі чалавек вучыцца, асiмiлюецца цалкам і на 95 працэнтаў выпадкаў застаецца ў Польшчы назаўсёды. Ва Ўкраіну, Беларусь і Літву ён не вяртаецца. Перавага ў тым, што мы даем нашым палякам з Усходу шанец прыехаць у любімую Польшчу, на радзіму, у свой дом. Мы таксама забяспечваем стабільнасць нашай эканомікі з улікам простага дэмаграфічнага факту (старэнне грамадства) і клопату аб тым, хто будзе працаваць на нашы пенсіі.

Ангела Меркель верыла ў свой час, што імігранты могуць быць лекам ад праблем з дэмаграфіяй і, адпаведна, пенсійнай сістэмы…

Германія апрабавала сцэнар сацыяльнага забеспячэння дзякуючы iмiгрантам пераважна з ісламскіх краін. Рост злачыннасці і адсутнасць здавальняючай асіміляцыі былі найбольш прыкметным фактарам гэтай дзейнасці. Гаворка ідзе пра ін’екцыю для польскай дэмаграфіі з палякаў з Усходу, з польскай дыяспары, людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе з Польшчай. У выпадку старэючага грамадства, такога, як наша грамадства, на рынку працы павінна адбывацца ін’екцыя моладзі, і добра, калі гэта будуць палякі, якія атаясамляюць сябе з польскасцю і цалкам асіміляваныя. Гэта плюсы, бо альтэрнатывай з’яўляюцца выхадцы з Філіпін, В’етнама ці такіх краін, не кажучы ўжо пра ідэі папярэдняга ўрада прывозіць ісламскіх мігрантаў. І падкрэслю гэта пад, нягледзячы на ​​паліткарэктнасць, якую прывівае людзям г.зв. мэйнстрым. Я катэгарычна скажу, што моладзь на польскім рынку працы павінна прыходзіць з блізкіх па культуры, цывілізаваных краін, то бок не з ісламскіх краін, бо мудрыя палітыкі вучацца на памылках іншых. Калі такія моцныя і сур’ёзныя краіны, як Францыя ці Германія, не змаглі справіцца з асіміляцыяй гэтых груп, і прайшло некалькі дзясяткаў гадоў і некалькі пакаленняў, а гэта не працуе і ёсць групы больш за мільён выключаных людзей, тым больш Польшча, з больш слабой дзяржавай, не справіцца з гэтым. Так што давайце толькі рабіць высновы і не браць такіх людзей, і давайце найперш паспрабуем прыцягнуць маладых палякаў, а не людзей з іншых цывілізацый.

Гэта плюсы, а якія мінусы?

На жаль, прыцягненне ў краіну палякаў з Усходу выклікана тым простым фактам, што былыя польскія землі будуць пазбаўленыя iх. Ідэальнага рашэння тут няма. Такім чынам мы дэпаланізуем нашыя Крэсы. Праз некалькі дзясяткаў гадоў у некаторых краінах, можа, акрамя Літвы і Латвіі, амаль нікога з польскай ідэнтычнасцю не застанецца. Нават цяпер, калі мы размаўляем з кіраўнікамі польскай меншасцi ва Ўкраіне, мы размаўляем з людзьмі з сівымі валасамі. Моладзі ў гэтых арганізацыях амаль няма. Чаму? Таму што часта, калі нехта малады, ён атаясамліваецца з Польшчай і працуе на польскую справу, з’язджае ў Польшчу і не вяртаецца на Крэсы. Літаральна праз хвіліну справа палякаў на Усходзе можа быць закрытая, таму кожны з нас хай сам адкажа на гэтае пытанне, як нам паводзіць сябе як палякі ці як польская дзяржава.

Нашая пазiцыя такая, што да палякаў за мяжой мы ставімся як да суб’екта. Такім чынам, Польшча — гэта дом для ўсіх іх, асабліва для тых, хто апынуўся за мяжой супраць сваёй волі, як палякі на Усходзе. Яны заўсёды могуць прыехаць у Польшчу. Аднак гэта не адзіны спосаб. Мой офіс ініцыяваў стыпендыяльную праграму не толькі для палякаў, якія прыязджаюць у Польшчу, але і для актыўных палякаў, якія займаюцца польскімі справамі, якія жадаюць вучыцца ў сваёй краіне, напрыклад, ва ўніверсітэтах Вільні, Гродна, Львова ці Кіева. Такім чынам, мы перадаем гэтым людзям простае пасланне: вучыцеся дома, мы будзем вас падтрымліваць, спадзеючыся, што ў будучыні вы будзеце лідарамi польскай супольнасці, дзе вы жывяце. Кожны павінен выбіраць, заставацца там ці вяртацца ў краіну. Аднак мы не забываем падтрымліваць палякаў, якія застаюцца на Крэсах, і будзем падтрымліваць іх там, каб праз некалькі дзясяткаў гадоў яны працягвалі быць захавальнікамі польскай памяці і гісторыі.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)