«У развіцці нашых двухбаковых адносін Польшча заўсёды кіравалася павагай да беларускай дзяржавы і народа». 

27 снежня 1991 года, калі беларусы вырашылі будаваць уласную незалежную дзяржаву, польская ўлада без затрымак прызнала Беларусь і права беларускага народа самастойна і свабодна вырашаць свой лёс.

«30 гадоў таму народ Беларусі прыняў рашэнне аб пабудове ўласнай, незалежнай дзяржавы; дзякуючы свайму гістарычнаму вопыту Польшча асабліва шануе важнасць незалежнай дзяржавы і намаганні, неабходныя для яе развіцця», – напісаў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау ў Твітары.

Польшча, у адмысловай заяве МЗС з нагоды 30-годззя прызнання незалежнасці Беларусі, выказала падтрымку памкненню беларусаў да незалежнай дэмакратычнай дзяржавы:

« (…) У развіцці нашых двухбаковых адносін Польшча заўсёды кіравалася павагай да беларускай дзяржавы і народа. Мы падтрымлівалі беларускі народ у працэсе пабудовы яго ўласнай, суверэннай, эканамічна прывабнай дзяржавы, незалежнай ад замежных уплываў (…)».

IAR/polskieradio.pl

fot. polskieradio.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)