Герой папулярнага мема пра «памідоры са смятанай» Анатоль Шалковіч зноў асуджаны на 15 сутак арышту. Анатоль знаходзіцца за кратамі з 11 лістапада і правядзе там 60 сутак.

65-гадовы інжынер Анатоль Шалковіч набыў папулярнасць сярод беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў пасля таго, як у сетцы з’явіліся запісы, як беларуская міліцыя прымушае пажылога мужчыну прызнаць сваю віну. Мужчына прызнаўся ў каханні да чырвонага і белага. «Мне заўсёды падабалася спалучэнне белага і чырвонага», — сказаў ён. «Я люблю памідоры са смятанай— гэта таксама белае і чырвонае».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)