Роўна 103 гады таму адбылося Вялікапольскае паўстанне. Гэты збройны чын быў рэакцыяй на  выступленні немцаў супраць візіту ў Познань польскага піяніста і палітыка Ігнацыя Падарэўскага.

Мы схіляем галовы перад героямі Вялікапольскага паўстання. Без іх спантаннага рашэння, ахвярнасці, гераізму Вялікапольшча была б яшчэ адной нямецкай правінцыяй. Ад глыбіні душы наша пакаленне дзякуе паўстанцам, дзякуючы іх смеласці мы можам жыць у Польшчы і Вялікапольшчы. Сёлетняя падзяка выключная, таму што мы ўпершыню адзначаем новае нацыянальнае свята – Нацыянальны дзень Перамогі Вялікапольскага паўстання, – заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Свята было ўхвалена рашэннем Сейма па ініцыятыве прэзідэнта Анджэя Дуды.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)