Польская эканоміка займае 23-е месца ў свеце паводле валавога ўнутранага прадукту. Гэта вынік штогадовай справаздачы, апублікаванай Брытанскім цэнтрам эканамічных і бізнес-даследаванняў (CEBR). Даклад класіфікуе і апісвае 191 эканоміку свету, паведамляе Польскае радыё.
Паводле аўтараў дакумента, сёлета Польшча абагнала такія краіны, як Швецыя, Бельгія, Ірландыя і Аўстрыя. CEBR прагназуе, што ў 2031 годзе Польшча падымецца на 21-е месца ў свеце па ВУП.
Сусветным лідарам з’яўляюцца ЗША, апярэдзіўшы Кітай і Японію. Аднак, паводле падлікаў аўтараў справаздачы, у 2031 годзе Кітай павінен абагнаць ЗША.