У наступным годзе будзе шырока адзначацца 500-годдзе заснавання першай ва Усходняй Еўропе кнігадрукарні, якая паўстала ў Вільні, а таксама выхаду ў свет першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім — «Малой падарожнай кніжыцы». У сувязі з гэтай гадавінай улады Літвы абвясцілі наступны 2022 год Годам Францішка Скарыны.

Францішак Скарына — гуманіст, заснавальнік першай у Вялікім Княстве Літоўскім друкарні, пісьменнік, доктар медыцыны. Нарадзіўся ў Полацку. Скарына пакінуў літаратурны помнік- Біблію, перакладзеную з царкоўнаславянскай мовы.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)