Ужо восьмы раз беларусы ўдзельнічалі ў конкурсе «Слова года». Як і ў апошнія гады, карыстальнiкi сацсетак разам з экспертамі – журналістамі і мовазнаўцамі абралі пераможцу. Амаль чатыры тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў прагаласавалi праз сацыяльныя сеткі. Сёлета перамог чабор – назва травы і кветкi.

Слова чабор- гэта адзін з кодаў беларускай ідэнтычнасці. А фраза «пахне чабор» паходзіць з верша беларускага паэта Пятруся Броўкі. Гэты выраз перш за ўсё абазначае непераможнасць і вечнасць Беларусі.

Варта ўзгадаць ранейшых пераможцаў:

2014 – вышыванка
2015 — лаўрэат Нобелеўскай прэміі
2016 – беларусафоб
2017 – дармаед
2018 – Беларуская Народная Рэспубліка (БНР)
2019 – Каліноўскі
2020 – Жыве!

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)