Журналіста і грамадскага актывіста Паўла Вінаградава абвінавацілі за публікацыю допісу ў сацсетцы Facebook, што стала дастатковай падставай для распачынання крымінальнай справы на падставе аж трох артыкулаў КК. Пра гэта паведаміла яго жонка Святлана.
Актывіста абвінавачваюць у:
Артыкул 130 – Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці;
Артыкул 367 – паклёп на прэзідэнта;
Артыкул 342 – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх.
Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня ў Бярэзіне. Праваабаронцы прызналi яго палiтвязнем.