У канцы 2021 года беларускі гурт «Знiч» святкуе 25-годдзе. Фольк-метал гурт адыграў шмат канцэртаў і прымаў удзел у шматлікіх фестывалях.
Гурт быў заснаваны Алесем Таболічам у 1996 годзе ў Мінску і за час яго існавання склад некалькі разоў мяняўся. Калектыў з’яўляецца адным з папярэднікаў сучаснай фольк-музыкі ў Беларусі.
Знiч актыўна ўдзельнічае ў канцэртах, шмат разоў выступаў у якасці госця і ўдзельніка фестывалю Basowiszcza на Падляшшы, а таксама на ўсіх фестывалях Be Free.