Эдуарду Бабарыку, сыну былога кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, зноў прад’явілі абвінавачаннi. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

«Эдуарду Бабарыку прад’явілі новыя абвінавачанні. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Па нашай інфармацыі, сын Віктара Бабарыкі абвінавачваецца ў распальванні варожасці і арганізацыі масавых беспарадкаў», — паведамілі ў Telegram  супрацоўнікi Віктара Бабарыкі.

Як тлумачаць былыя чальцы штаба Бабарыкi, статус Эдуарда па крымінальнай справе аб нібыта ўхіленні ад выплаты падаткаў застаецца невядомым.

«На адвакатаў дзейнічае пагадненне аб канфідэнцыяльнасці. Мы па-ранейшаму чакаем афіцыйных каментароў ад Следчага камітэта і пракуратуры і патрабуем неадкладнага спынення палітычна матываванага крымінальнага пераследу Эдуарда», — гаворыцца ў рэлізе.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)