Аляксандр Лукашэнка прыбыў з вiзiтам у Маскву на перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Палітыкі абмеркавалі сумесныя ваенныя манеўры.
— Мы не павінны спыняць працэс падрыхтоўкі войскаў. Я ведаю, што вы і вашы вайскоўцы разглядаеце маю прапанову аб правядзенні сумесных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі. Буду ўдзячны, калі вы прымеце такое рашэнне, бо гэта выгадна для беларуска-расійскіх адносін, сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Уладзімір Пуцін указаў на магчымую дату правядзення сумесных вучэнняў.
— Як вы прапануеце, у пачатку года мы правядзем сумесныя вучэнні. Ваенныя дамовяцца аб зручнай даце. Гэта будзе сакавік або люты, – сказаў прэзідэнт Расіі.
Дата супадае з перыядам, у які (паводле ўкраінскіх спецслужбаў) Расія збіраецца напасці на Украіну. Магчыма, перамовы У.Пуціна і А.Лукашэнкі тычыліся і супрацоўніцтва ў гэтай галіне, – падкрэсліла палітолаг Люцына Куліньска.
– Будзем спадзявацца, што рашучага нападу не будзе, хоць прэтэнзіі Уладзіміра Пуціна да Захаду жахлівыя, – падкрэсліла доктар Люцына Куліньска.
Расiя хоча, каб НАТА адмовілася ад ваеннага супрацоўніцтва з краінамі былога СССР і ад разгортвання войскаў на ўсходнім флангу. Ёсць патрабаванне заблакаваць пашырэнне Альянсу на ўсход, у тым ліку для Украіны і Грузіі.
Паводле ацэнак, на мяжы з Украінай можа знаходзіцца ад 60 да 90 тысяч расiйскіх вайскоўцаў. ЗША выдзеляць Украіне 20 мільёнаў долараў на ўмацаванне мяжы з Расіяй і Беларуссю. Дзяржаўная памежная служба Украіны будзе аснашчана камерамі, беспілотнікамі, а таксама сродкамі транспарту і сувязі.
Крыніца: TV Trwam News