Памежны камітэт Беларусі не будзе прыцягваць мігрантаў да адказнасці за іх дзеянні ў памежнай зоне. Адпаведны адказ быў дадзены на петыцыю, якая з’явілася на сайце petitions.by.
Падпісанты падрабязна апісвалі выпадкі, калі мігранты ў памежнай зоне вырубалi дрэвы, ламалі агароджы і г. д. Неабыякавыя грамадзяне заклікалі даць прававую ацэнку гэтым дзеянням.
У Памежным камітэце адказалі, што ў дачыненні да гэтай катэгорыі асоб «адміністратыўныя і крымінальныя справы не ўзбуджаны». Прычыны патлумачылі наступным чынам: «бежанцы знаходзяцца ў складанай сiтуацыi».
У Памежным камітэце таксама заявілі, што галоўнай пагрозай бяспецы Беларусі з’яўляюцца «заўсім не ўцекачы».