Год нацыянальнага адзінства завяршыўся, і цяпер наступіў Год гістарычнай памяці. Адпаведны ўказ перад Новым годам падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелTA, мэта Года гістарычнай памяці — сфарміраванне «аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа».

Згодна з гэтым указам, службовыя асобы, афіцэры і навукоўцы абавязаны распрацаваць рэспубліканскі план мерапрыемстваў на 2022 год і забяспечыць яго выкананне.

Паводле афіцыйнай інтэрпрэтацыі, гістарычная памяць — гэта толькі тое, што патрабуюць памятаць ўлады.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)