«Інфармацыйную прадукцыю» партала Саюза палякаў Беларусі (znadniemna.pl) прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Гродна 30 снежня. Сайт унесены ў рэспублiканскi спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, апублікаваны на сайце Мінінфарма.
Варта нагадаць, што ў Беларусі за захоўванне і распаўсюджванне т.зв «экстрэмісцкіх матэрыялаў» паргражае штраф або арышт.