Пацвердзілася інфармацыя аб арышце Аляксея і Ганны Давыдзькі, Аляксандра Снабкова, Іллі Брокарэнкі.
Маладыя людзі былі блізкімі сябрамі загінулага 28-гадовага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава і сёння павінны былі прыйсці на яго пахаванне, але ад раніцы перасталі выходзiць на сувязь. Пазней высветлілася, што іх затрымалі.
Нагадаем, у Рэчыцы ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня пасля затрымання супрацоўнікамі міліцыі памёр 28-гадовы Дзмітрый Усхопаў. Сваякі мяркуюць, што мужчыну збілі міліцыянты, што і прывяло да смерці. Афіцыйныя каментарыі наконт яго смерці з’явіліся толькі праз некалькі дзён.
У Следчым камітэце Беларусі пацвердзілі прымяненне фізічнай сілы ў дачыненні да мужчыны, але, тым не менш, прыйшлі да высновы, што смерць не наступіла ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.