У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паведамілі, што салдаты беларускай арміі будуць накіраваныя ў Казахстан у адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі Арганізацыі Дагавора аб Калектыўнай Бяспецы.

 

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сваім паведамленні паінфармавала: «Рэспубліка Беларусь цалкам гатова аказаць дапамогу сяброўскаму казахскаму народу і будзе ў поўнай меры выконваць узятыя на сябе саюзніцкія абавязацельствы. У выніку ў Казахстан накіроўваюцца беларускія вайскоўцы з міратворчых сіл АДКБ».

 

«Насамрэч гаворка ідзе пра спробу жорсткага перавароту і змену ўлады ў Казахстане. Мы поўнасцю падтрымліваем намаганні кіраўніцтва Казахстана па спыненні масавых беспарадкаў і марадзёрстваў і аднаўленні нармальнага жыцця ў краіне», — заявілі ў беларускім МЗС.

 

Ужо некалькі дзён у Казахстане напружаная грамадска-палітычная сітуацыя. Па ўсёй краіне ідуць пратэсты супраць цяперашняй улады, дэманстранты ў першую чаргу патрабуюць адхілення ад улады прэзідэнта Касыма-Жамара Такаева і былога прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, які дэ-факта ўплывае на палітыку ў краіне.

 

На самым пачатку дэманстрацыі насілі выключна эканамічны характар: казахі патрабавалі зьніжэньня цэнаў на газ для аўтамабіляў, якія паводле рашэньня ўраду былі павялічаны амаль на 100%. Урад хутка пайшоў на саступкі і вярнуў цэны да ранейшага ўзроўню, а прэзідэнт Такаеў таксама адправіў у адстаўку ўрад. Аднак мітынгоўцы не былі задаволеныя дзеяннямі Такаева і за гэтым разам патрэбы дэманстрантаў пераўтварылісь у палітычныя і антыкарупцыйныя.

 

Пратэст вельмі хутка ператварыўся ў жорсткія вулічныя бойкі, падчас якіх дэманстранты штурмавалі і падпальвалі дзяржаўныя будынкі. Дэманстранты забіралі зброю ў паліцыянтаў і салдат. Аэрапорт у Алматы быў захоплены пратэстоўцамі. Нестабільнай грамадска-палітычнай сітуацыяй скарысталіся звычайныя марадзёры, якія спусташалі крамы і банкі. У выніку прэзідэнт Такаеў абвінаваціў дэманстрантаў у тэрарыстычнай дзейнасці і папрасіў у АДКБ аб ваеннай падтрымцы.

 

У сувязі з пратэстамі, якія працягваюцца ў Казахстане, нэрвовую рэакцыю праявілі некаторыя беларускія палітыкі і праўладныя журналісты, якія абвінавацілі краіны ЕС і ЗША ў арганізацыі пратэстаў і параўналі цяперашнія падзеі з пратэстамі ў Беларусі ў 2020 годзе, дзе дэманстранты паводзілі сябе выключна мірна.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)